Перайсьці да зьместу

Джэноа Генуя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джэноа
Поўная назва па-італьянску: Genoa Cricket and Football Club
Заснаваны 7 верасьня 1893
Горад Генуя, Італія
Стадыён Люіджы Фэрарыс
Умяшчальнасьць: 36 536
Прэзыдэнт Альбэрта Дзангрыльлё[d][1]
Кіраўнік 777 Partners[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2023—2024 11 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
genoacfc.it (італ.)​ (анг.)

«Джэноа» (па-італьянску: Genoa) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Заснаваны ў 1893 годзе. Дзевяціразовы чэмпіён Італіі й аднаразовы ўладальнік Кубка Італіі. Нягледзячы на тое, лёгкаатлетычны й крыкетны клюбы былі заснаваны ў 1893 годзе ангельцамі як брытанскі спартовы клюб за мяжой, гульцамі ў гэтым таварыстве былі выключна падданыя ангельскай кароны да 10 красавіка 1897 году, калі склад быў адчынены для італьянскіх грамадзянаў[2]. Футбольная сэкцыя клюбу быў створана ў 1897 годзе Джэймзам Рычардсанам Спэнсьлі, што робіць футбольную каманду найстарэйшым існуючым клюбам у сваім родзе ў Італіі[3].

Падчас сваёй доўгай гісторыі «Джэноа» перамагала ў спаборніцтве Сэрыі А дзевяць разоў. Першы тытул «Джэноа» быў здабыты ў першым чэмпіянаце ў 1898 годзе, а апошні ў сэзоне 1923—1924 гадоў. Гістарычна склалася так, што «Джэноа» зьяўляецца чацьвёртым найбольш пасьпяховым італьянскім клюбам[4].

Клюб праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 чалавек[5]. Гэтая пляцоўка зьяўляецца хатняй для клюбу з 1911 году. З 1946 году стадыён таксама выкарыстоўваецца як хатняя арэна для іншага футольнага клюбу з гораду «Сампдорыі». «Джэноа» большую частку сваёй пасьляваеннай гісторыі праводзіць паміж Сэрыяй А і Сэрыяй Б.

Клюб быў заснаваны 7 верасьня 1893 году як «Гэнуэскі крыкетны й атлетычны клюб» (анг. Genoa Cricket & Athletic Club)[6]. Першапачаткова клюб спаборнічаў толькі ў лёгкай атлетыцы й крыкеце. З-за таго, што клюб быў створаны, каб прадстаўляць Ангельшчыну за мяжой, арыгінальныя футболкі былі белага колеру, то бок такога ж колеру, як і кашулі нацыянальнай зборнай Ангельшчыны[6].

З адкрыцьцём футбольнай сэкцыі было прынята рашэньне ад дазволе ўдзелу італьянскіх грамадзянаў у дзейнасьці клюбу. Першы таварыскі матч «Джэноа» праводзіла дома супраць зьмешанай каманды турынскіх клюбаў «Інтэрнацыянале» й «Тарынэзэ», дзе генуэскі клюб трываў паразу зь лікам 1:0[6]. Неўзабаве пасьля гэтага «Джэноа» атрымаў сваю першую перамогу ў выязным матчы супраць клюбу «Алесандрыя» зь лікам 2:0. Таварыскія матчы таксама мелі месца супраць камандаў розных брытанскіх суднаў, якія прыходзілі ў порт Генуі.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Італіі Бр Ніколя Леалі 1993
2 Сьцяг Нарвэгіі ПА Мортэн Торсьбю 1996
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Аарон Мартын 1997
4 Сьцяг Бэльгіі Аб Коні Дэ Вінтэр 2002
8 Сьцяг Нарвэгіі ПА Эміль Богінэн 1999
9 Сьцяг Партугаліі Нап Вітыньня 2000
10 Сьцяг Бразыліі Нап Жуніёр Мэсіяс 1991
13 Сьцяг Італіі Аб Матыя Бані 1993
14 Сьцяг Італіі Аб Алесандра Вальяка 1998
15 Сьцяг Ангельшчыны Аб Брук Нортан-Кафі 2004
17 Сьцяг Украіны ПА Руслан Маліноўскі 1993
18 Сьцяг Ганы Нап Калеб Экубан 1994
19 Сьцяг Італіі Нап Андрэа Пінамонці (ар. Сасуолё) 1999
20 Сьцяг Італіі Аб Стэфана Сабэльлі 1993
21 Сьцяг Італіі Нап Джэф Эхатор 2006
21 Сьцяг Італіі Аб Анэст Аганор 2008
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22 Сьцяг Мэксыкі Аб Хаан Васкес 1998
23 Сьцяг Італіі ПА Фабіё Мірэцьці (ар. Ювэнтус) 2003
27 Сьцяг Італіі Аб Алесандра Маркандальлі 2002
30 Сьцяг Нігерыі Нап Дэйвід Анкее 2002
32 Сьцяг Даніі ПА Мортэн Фрэндруп 2001
33 Сьцяг Уругваю Аб Алян Матура 2004
39 Сьцяг Італіі Бр Даніеле Самарыва 1997
47 Сьцяг Харватыі ПА Мілан Бадэль (капітан) 1989
53 Сьцяг Ізраілю ПА Ліёр Каса (ар. Макабі Х.) 2005
55 Сьцяг Італіі Нап Фэдэрыка Акарнэра 2004
59 Сьцяг Італіі Аб Алесандра Дзанолі (ар. Напалі) 2000
73 Сьцяг Італіі ПА Патрыцыё Мазыні 2001
95 Сьцяг Італіі Бр П’ерлюіджы Гальіні (ар. Аталянта) 1995
99 Сьцяг Аўстрыі Бр Франц Штольц 2001
Сьцяг Італіі ПА Філіпа Мэлегоні 1999

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]